Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
6 чэрвеня 2026 года
263 967 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Венера — другая ўнутраная планета Сонечнай сістэмы з перыядам абароту 224,7 зямных сутак. Названая імем Венеры, багіні кахання з рымскага пантэона. Гэта адзіная з васьмі асноўных планет Сонечнай сістэмы, якая атрымала назву ў гонар жаночага боства.
Венера — трэці паводле яркасці аб’ект на небе Зямлі пасля Сонца і Месяца і дасягае бачнай зорнай велічыні −4,6. Паколькі Венера бліжэйшая да Сонца, чым Зямля, яна ніколі не аддаляецца ад Сонца больш чым на 47,8° (для зямнога назіральніка). Лепш за ўсё яна відаць незадоўга да ўзыходу або праз пэўны час пасля заходу Сонца, што дало падставу называць яе таксама Вячэрняя зорка ці Ранішняя зорка (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Пераламляльную здольнасць аптычнай сістэмы характарызуе аптычная сіла.
- Ананімнае «Пасланне да латын з іх жа кніг» накіравана супраць каталіцызму і яго прапаведнікаў.
- Мемарыяльны музей Халакоста ў Вашынгтоне з’яўляецца самым наведвальным гістарычным музеем свету.
- Некаторы час на базе ВМФ Расіі ў сірыйскім Тартусе знаходзіўся толькі грамадзянскі персанал.
- Напярэдадні буйных мерапрыемстваў у Рыа-дэ-Жанэйра звычайна праводзяцца паліцэйскія аперацыі.
- Cучасныя чат-боты могуць выкарыстоўваць сістэмы генератыўнага штучнага інтэлекту, каб падтрымліваць размову.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Памерла Раіса Баравікова, беларуская пісьменніца, перакладчыца. (26 мая)
- Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Фіёрд» рэжысёра Крысціяна Мунджыў. (23 мая)
- У кітайскай правінцыі Шаньсі здарыўся выбух на вугальнай шахце. (22 мая)
- Нанесены ўдар БПЛА па Старабельску. (22 мая)
Дзень у гісторыі

- 848: Карл II Лысы каранаваны ў Арлеане як кароль Аквітаніі.
- 1523: Густаў I Ваза становіцца каралём Швецыі, разарваўшы Кальмарскую унію.
- 1633: Ліпнішкі атрымалі гарадскі герб (на выяве).
- 1664: Перамога войска ВКЛ над маскоўскім у бітве пад Віцебскам.
- 1696: Першая баявая аперацыя рускага флоту: Азоў адрэзаны ад мора.
- 1757: У Віцебску згарэў Ніжні замак, больш не аднаўляўся.
- 1867: Здзейснены замах на рускага цара Аляксандра II.
- 1883: У Маскве асвечаны Храм Хрыста Збавіцеля.
- 1944: У ходзе Другой сусветнай вайны войскі саюзнікаў высадзіліся ў Нармандыі.
- 2012: Праходжанне Венеры па дыску Сонца.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.