Канстанцін Кжыжаноўскі
Выгляд
| Канстанцін Кжыжаноўскі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | скрыпач, кампазітар, музычны педагог |
Канстанцін Кжыжаноўскі — беларускі скрыпач, педагог i кампазітар сярэдзіны XIX ст. Адзін з найбольш аўтарытэтных тагачасных мінскіх музыкантаў.
Выкладаў музыку ў мінскай мужчынскай гімназіі i прыватных пансіёнах. Сярод яго вучняў Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі. Выступаў у аматарскіх канцэртах як скрыпач i спявак. Сябраваў з С. Манюшкам i В. Дуніным-Марцінкевічам. Разам з Манюшкам стварыў музыку да спектакляў тэатра Дуніна-Марцінкевіча «Рэкруцкі набор» (1841) i «Ідылія» («Сялянка», 1852). У сваіх творах выкарыстоўваў народныя песенныя i танцавальныя мелодыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кжыжаноўскі Канстанцін // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч.. — Мн.: БелЭн, 1995. — 671 с. — ISBN 985-11-0016-1.