Дзеепрыметнік
Выгляд
Дзеепрыме́тнік — неспрагальная дзеяслоўная форма з асаблівасцямі дзеяслова і прыметніка. Абазначае дзеянне як прыкмету або ўласцівасць прадмета, што выяўляюцца ў часе.
У беларускай мове
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове дзеепрыметнік мае наступныя адзнакі дзеяслова:
- агульнасць асновы і лексічнага значэння: выразаць узор — выразаны ўзор;
- цяперашні і прошлы час: хвалюючая, высахлая;
- залежны і незалежны стан: прывезенае, парыжэлае;
- закончанае і незакончанае трыванне: высушаны, сушаны;
- дзеяслоўнае кіраванне назоўнікамі: пасінелы ад марозу.
Адзнакі прыметніка, якія выражаюцца з дапамогай канчаткаў:
- род: адноўлены, адноўленая, адноўленае;
- лік: расколаты, расколатыя;
- склон: перажытыя, перажытымі;
- поўная і кароткая формы: лугі пакошаныя, лугі пакошаны.
У сказе дзеепрыметнікі выступаюць у ролі азначэння ці выказніка. Дзеепрыметнік з паясняльнымі словамі ў сказе ўтварае дзеепрыметнае словазлучэнне, якое выступае як адзін член сказа — азначэнне[1].
Утварэнне дзеепрыметнікаў
[правіць | правіць зыходнік]| Час | Спосаб формаўтварэння | Прыклады |
|---|---|---|
| Незалежны стан | ||
| Цяперашні | аснова дзеяслова цяперашняга часу незакончанага трывання + суфіксы -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) | пішучыя, мабілізуючыя, дрыжачы, надыходзячы |
| Прошлы | аснова інфінітыва непераходных дзеясловаў закончанага трывання + суфіксы -л-, -ш-, -ўш- | пераспелы, падсохшы, прыехаўшыя |
| Залежны стан | ||
| Цяперашні | аснова дзеяслова цяперашняга часу пераходных дзеясловаў незакончанага трывання + суфіксы -ом- (-ем-), -ім- (-ым-) | вядомы, разглядаемы, дзялімыя, мучымыя |
| Прошлы | аснова інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання + суфіксы -н-, -ан- (-ян-), -ен-, -т- | падпісаны, вывучаны, перанесены, узятая |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дзеепрыметнік // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — С. 385. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).