Opel Insignia
Opel Insignia — аўтамабіль сярэдняга класа ад кампаніі Opel, з’явіўся ў 2008 годзе на замену Opel Vectra. Аўтамабіль выпускаецца ў кузаве седан, хэтчбэк і ўніверсал. У 2013 годзе зроблены рэстайлінг, які пераважна закрануў пярэднюю частку аўтамабіля: мадыфікаваны бампер, рашотка радыятара і пярэдняя оптыка.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2017 года, для Opel Insignia на выбар даступны шырокі шэраг рухавікоў. Невялікі 1,4-літровы турбіраваны бензінавы рухавік, магутнасцю 138 л.с., і круцячым момантам 4000 аб/мін працуе зладжана і бясшумна. У камбінаваным цыкле па афіцыйных даных спажыванне паліва складае 5,7 л/100 км. Больш магутны агрэгат — 2.0-літровы бензінавы рухавік SIDI, магутнасцю 246 л.с. Улетку 2015 года кампанія Опель прадставіла новы 1,6-літровы дызельны рухавік, магутнасцю 134 л.с. Максімальная хуткасць дасягае 209 км/г, а паскарэнне да 100 км/г адбываецца за 10,9 секунд. 2,0-літровы дызель CDTi у 2017 годзе быў яшчэ даступны. А 2,0-літровы дызель CDTi Bi-Turbo (192 л.с.) — зняты з вытворчасці ў 2015 годзе.[1]
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі краш-тэста Euro NCAP:
Агляд мадэлі
[правіць | правіць зыходнік]Opel Insignia дэбютаваў у Лондане на міжнародным аўтасалоне 22 ліпеня 2008 года. У кастрычніку таго ж года мадэль была прадстаўлена ў Жэневе.
- Opel Insignia (пярэдні выгляд)
- Opel Insignia (задні выгляд)
- Opel Insignia (салон)